Арцём быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Арцём у верасні 2021 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціў каментар у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які «негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіўшы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
