Арцём быў прызнаны вінаватым летам 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Згодна з тэкстам абвінавачання, ён у лістападзе 2020 года ў групе «Карнікі Беларусі» прачытаў пра тое, што падпалкоўнік Д. Д. Вішнеўскі, начальнік ІСН Аршанскага РАУС, збіваў дзяўчыну, не ўтрымаўся і пакінуў каментар.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


