Арцём, дырэктар прыватнай друкарні, быў затрыманы ў траўні 2021 года і пасля асуджаны па абвінавачанні ў вырабе і распаўсюджванні пратэстнай паліграфічнай прадукцыі (улётак, стыкераў, газет), а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах, якія праходзілі ў Мінску ў жніўні-верасні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




