Следства ўстанавіла, што Артур Радзівановіч "па ўласнай ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фарміравання "Полк К. Каліноўскага" праз Telegram". У ходзе размовы ён удакладніў парадак і ўмовы залічэння ў полк, а затым спланаваў перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшча і далейшы маршрут ва Украіну. Прыбыўшы 30 снежня 2023 года на міжнародны пункт пропуску "Брэст" для накіравання ва Украіну праз тэрыторыю Польшчы, абвінавачаны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці ў сакавіку 2026 года.



