Артур быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Увосень таго ж года яго прызналі вінаватым: на думку абвінавачання, з 31 жніўня 2020 года па 31 красавіка 2021 года Артур размяшчаў у тэлеграм-чатах «Кіроўцы 97» і «Ваеннае мястэчка Уручча» паведамленні з заклікамі да ўдзелу ў пратэстах, блакіроўцы руху транспарту і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
У сакавіку 2023 года Артур быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



