Разам з Мікітам асудзілі яшчэ траіх чалавек. Мяркуючы па ўсім, усіх чацвярых абвінавацілі ў тым , што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў Бярозе. Праўладныя тэлеграм-каналы давалі справаздачу ў верасні 2024 года пра затрыманне адразу 10 людзей у Бярозе, усіх на камеру вымусілі "прызнавацца" ва ўдзеле ў тых пратэстах.
Па падліках павінен быў выйсці на волю ўлетку 2026 г.



