Барыс быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года па абвінавачанні ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўзяты пад варту ў СІЗА.
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў банальны данос аднаго з яго былых прыяцеляў, які, убачыўшы ў Instagram яго фота на фоне пратэстнай акцыі, пераслаў яго праз нейкі час у міліцыю.
29 снежня 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску. Таксама прадпрыемства «Менсктранс» вылучыла ў судзе матэрыяльныя прэтэнзіі за шкоду, якую панёс грамадскі транспарт у выніку спынення руху. Барыс прыняў рашэнне пакрыць пазоў да вынясення прысуду.
