Барыс быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 23 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



