Данііл быў асуджаны па артыкуле аб "хуліганстве" за пашкоджанне дзвюх камер "Белтэлекама" і нанясенне "цынічных надпісаў" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




