Данііл быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Салігорску, і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты кампенсацыі «пацярпелым» супрацоўнікам міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


