Данііл быў затрыманы 22 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за абразу Лукашэнкі, і ўзяты пад варту да суда.
У студзені 2022 года яго асудзілі за каментар, пакінуты ў Instagram на адрас Лукашэнкі, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.






