Данііл, студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Амаль праз паўтары годы яго прызналі вінаватым па артыкуле аб "распальванні варожасці", а таксама за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Падставай для другога абвінавачання стала тое, што падчас пратэстаў ён перавязваў параненую нагу хлопцу, у якога была пашкоджаная шчыкалатка.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.










