Улетку 2020 года Адамін зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік. Яго асноўным відам дзейнасці быў збор грыбоў, ягад і травы.
Мужчына - праваслаўны вернік. У лютым 2020 года ён быў слухачом на сустрэчы, прысвечанай багаслоўскай адукацыі для свецкіх, якая праходзіла ў праваслаўным клубе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне.
У сацсетках Дзяніс шмат разважаў аб духоўных законах, называў свабоду фундаментальнай патрэбай чалавека і востра крытыкаваў дзеянні Маскоўскага патрыярхата. Ён пісаў у сацсетках на беларускай мове.
У яго ёсць жонка і непаўналетняя дачка.

