Вядома, што асуджанаму 34 гады. У Верхнядзвінску мужчына займаўся рамесніцтвам.
У канцы кастрычніка 2021 года мужчыну затрымаў ГУБАЗіК. Дзяніса абвінавацілі ў тым, што летам 2020 года ён, будучы адміністратарам закрытага Telegram-чата, напісаў абразлівыя каментары пад фатаграфіямі супрацоўнікаў Узброеных Сіл, старэйшага памочніка пракурора аднаго з раёнаў Мінска, журналістаў і Лукашэнкі.

