На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Усе падсудныя прызналі віну.
Па інфармацыі актывістаў, у Святланы і Дзяніса Котава ёсць маленькія дзеці.


