Дзяніса Мікіту затрымалі ўвечары 25 студзеня 2024 года за дробнае хуліганства. Яго даставілі ў дзяжурную часць РАУС. Ён не быў згодны з затрыманнем і нібыта пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі абразы і пагрозы, пры тым згадаўшы Лукашэнку. Па версіі міліцыі, 38-гадовы мужчына рабіў гэты працяглы час і неаднаразова яго прынізіў. У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа. Мужчыну судзілі публічна ў будынку Свіслацкага райвыканкама. Аб працэсе паведаміла раённая газета: там распавялі, што на паседжанні прысутнічалі "прадстаўнікі грамадскасці" і СМІ. Дзяніс Мікіта прызнаў віну.
Паведамляецца, што гэта ўжо 11-я судзімасць абвінавачанага. Ён быў судзімы за крадзяжы, катаванне, пагрозу забойствам, а таксама за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, мужчына пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да дваіх дзяцей.
23.05.2024 г. у Дзяніса адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

