Дзяніса абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» і ў красавіку 2023 года прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем. Паводле абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Дзяніс разам з іншымі асобамі актыўна парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку і перашкаджаў працы грамадскага транспарту.
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

