31 сакавіка 2022 года Дзяніса затрымалі, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і змясцілі пад адміністрацыйны арышт. Калі арышт скончыўся, яго не выпусцілі, а затрымалі па крымінальнай справе, і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Паводле версіі абвінавачання, у жніўні 2020 года ён удзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.
У жніўні 2022 года Дзяніса прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтых пратэстах, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.




