Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Дыяна Андрэеўна Майсеенка

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Дыяна з'ехала з Беларусі летам 2023 года. Яна дачка былога палітвязня Андрэя Іванюшына, якога асудзілі за інцыдэнт 19 верасня 2020 года каля гандлёвага цэнтра "Еўропа" па так званай байкерскай справе. Іванюшын тады атрымаў два з паловай гады пазбаўлення волі. Увесь тэрмін ён адбыў у Шклоўскай калоніі.

Дзяўчына не хавае, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах. Баючыся пераследу, выехала з краіны.

Дыяну затрымалі 02.09.2024 у Арменіі пры перасячэнні грузінска-армянскай мяжы, паколькі беларускі бок раней абвясціў яе ў вышук, пра што дзяўчына не ведала. Пазней Дыяну адпусцілі.

Дыяна Андрэеўна Майсеенка
Артыкулы: