13 верасня 2020 года ў Брэсце адбылася акцыя пратэсту: людзі спявалі і пад музыку вадзілі карагоды на скрыжаванні, пакуль іх не разагналі вадамётам. Узбуджаную пасля яе крымінальную справу назвалі «справай карагодаў», па ёй пазней асудзілі дзясяткі чалавек.
31 снежня 2021 года Дзіяну затрымалі, і да суда яе ўтрымлівалі ў СІЗА.
У траўні 2022 года Дзіяну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтай акцыі, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З-пад варты яе вызвалілі ў зале суда.








