Дыяна скончыла кафедру псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ ў 2020 годзе, пісала дыплом аб рабоце з малодшымі школьнікамі з цяжкімі парушэннямі маўлення і пасля выпуску працавала псіхолагам у лагапедычным цэнтры. З лістапада 2024 года яна перастала з'яўляцца ў сацсетках; дакладная дата затрымання невядомая.
У 2025 годзе Дыяну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па артыкуле "ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
















