Упершыню Змітра затрымалі пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне. Праз трое сутак знаходжання ў аддзеле міліцыі яго адпусцілі, пасля чаго ён з'ехаў на працу ў Расію, дзе ў траўні 2021 года быў зноў затрыманы па запыце беларускіх уладаў, а ў студзені 2022 года экстрадаваны ў Беларусь.
У траўні 2022 года Змітра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


