Дзмітрый быў затрыманы восенню 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Гродне: яго праезд на аўтамабілі каля абласной філармоніі і падача гукавых сігналаў удзельнікам мітынгу былі расцэнены як злачынства.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



