Зміцер, намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, быў затрыманы ў рамках «справы Бабарыка» і ў ліпені 2021 года асуджаны па артыкуле «атрыманне хабару».
9 лютага 2024 года ў Віцебскім раённым судзе разглядалася справа аб замене неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, і 20 лютага Зміцер быў вызвалены з калоніі.




