Зміцер быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «абраза прадстаўніка ўлады».
У кастрычніку 2021 года яго асудзілі за тое, што, паводле абвінавачання, ён абразіў і выказаў пагрозы на адрас чатырох чалавек у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў у 2020–2021 гадах. Пацярпелымі былі А. Перахвацька з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А. Грынкевіч, старшы лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р. Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіК А. Алекса.
У апошнім слове Зміцер толькі павіншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў зале суда, з надыходзячым Днём маці. Увесь час ён знаходзіўся за кратамі ў кайданках.
У лістападзе 2021 года ў зняволенні ў Зміцера адбыўся інфаркт, а затым інсульт.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





