Аўтар telegram-канала “Сярэбраны век. Футбол Беларусі” і экс-супрацоўнік “Народнай газеты”. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Абставіны справы праваабаронцам невядомыя.
21.11.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
У пачатку красавіка 2026 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.




