Зміцер, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc, быў затрыманы 2 верасня 2020 гады ў офісе кампаніі па абвінавачванні ў махлярстве супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.
Быў вызвалены з-пад варты 13 кастрычніка 2020 года: меру стрымання спачатку змянілі на хатні арышт, а потым - на падпіску аб нявыездзе.

