Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" фота і відэа ваеннай тэхнікі з каментарамі.
Так, 12 лютага ён адправіў відэа, на якім у цёмны час сутак ляціць самалёт без апазнавальных знакаў, аналагічнае відэа ён зрабіў 27 лютага. Трэцяга сакавіка Зміцер зняў бензавоз з апазнавальным знакам "V". 17 сакавіка адправіў фота і відэа, дзе, як мяркуецца, нешта запусцілі з Баранавічаў у бок Украіны.
Ніводны з гэтых матэрыялаў, роўна як і тэкставая інфармацыя, так і не былі апублікаваны ў каналах "Nexta".






