Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першапачаткова яму было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", аднак падчас суда высветлілася, што абвінавачанне прад'яўлена за "абразу Лукашэнкі" за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". Тады Дзмітрый пад сваім імем пракаментаваў навіну на старонцы TUT.BY.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абразу Лукашэнкі", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.















