Нафтанавец і бубнач гурта Paranoia Dolls Зміцер Шалак затрымліваўся яшчэ летам мінулага года, тады яму далі адміністрацыйны арышт.
Але гэтым арыштам пераслед Зміцера не скончыўся. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальныя справы па двух крымінальных артыкулах КК: 369 - Абраза прадстаўніка ўлады; 368 ч. 1 - Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).



