Вядома, што Данільчыка затрымалі ў Слоніме ў жніўні 2023 года і першапачаткова арыштавалі на 15 сутак, пасля чаго была ўзбуджаная крымінальная справа.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Данільчык "неаднаразова размяшчаў у экстрэмісцкіх чатах месэнджэра Telegram і ў публічных чатах відэахостынгу YouTube інфармацыю абразлівага характару ў дачыненні да Лукашэнкі, якая зневажае яго гонар, годнасць асобы і аўтарытэт. Ён жа ў лютым 2022 года па 3 непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці паведамлення і каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў" .



