Быў затрыманы расейскімі памежнікамі, калі спрабаваў выехаць з Беларусі. Яго перадалі беларускім сілавікам, змясцілі ў СІЗА.
У пачатку верасня 2022 годастала вядома , што ў Оршы адбыўся судовы працэс па ўзмацненні рэжыму палітвязня і Зміцера перавялі на турэмны рэжым.
У Зміцера 13 красавіка 2023 г. памерла мама.
Нядаўна стала вядома, што ў Оршы 1 верасня 2023 г. адбыўся суд па ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Дзмітрыю дадалі да тэрміну зняволення яшчэ 1 год і 15 дзён . То бок, тэрмін палітвязня павінен быў скончыцца 18 жніўня, і ён ужо павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося з-за перазатрымання і суда па новай крымінальнай справе.




