27 верасня 2020 года Дзмітрыя затрымалі на акцыі пратэсту ў Гомелі і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
У сакавіку 2022 года Дзмітрыя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
30 кастрычніка 2022 года пасля праверкі тэлефона супрацоўнікі ГУБАЗіК забралі яго з установы адкрытага тыпу. Затрыманых усю ноч трымалі ў адным памяшканні без ежы і вады. Чым скончылася затрыманне, невядома.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
