Аб затрыманні Дзмітрыя стала вядома 7 сакавіка.
Зміцера судзілі за каментары, якія ён пакінуў з лістапада 2019 года па студзень 2024 года ў чатах Telegram і на YouTube-канале. У іх ён узбуджаў нацыянальную, іншую сацыяльную варожасць і розніцу, палічыў суд.
Таксама мужчына пакідаў каментары з абразамі супрацоўнікаў АУС, журналістаў, прадстаўнікоў улады, Аляксандра Лукашэнку. У верасні 2020 года ён удзельнічаў у акцыях пратэсту.
На прысуд, які вынес Гродзенскі абласны суд у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна, запрасілі студэнтаў ГрДУ імя Я.Купалы.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).


