Журналісты даведаліся , што ў 2019 годзе Ільюхін адправіўся ў Канаду на пасаду першага сакратара ў пасольстве Беларусі.
“У Атаве ён быў сябрам выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Згодна з афіцыйным пратаколам, на яго ўчастку разгромна перамагла Святлана Ціханоўская, якая набрала 321 голас (91%) супраць 21 голасу (6%) у Аляксандра Лукашэнкі», — піша выданне.
У жніўні 2021 года Ільюхін працаваў консулам у Нью-Ёрку. Далей займаў пасаду першага сакратара пасольства Беларусі ў Вашынгтоне. У красавіку 2022 года пакінуў дыпламатычную службу. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы Зміцер працаваў у прадстаўніцтве Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа (IFRC).
Затрыманне Зміцера, верагодна, адбылося каля года таму. Сутнасць абвінавачанняў і дакладны прысуд невядомы, але прысуд звязаны з пазбаўленнем волі .
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).


