Быў затрыманы разам з жонкай у верасні 2025 года.
56‑гадовы Зміцер, займаецца рамонтамі, працаваў працоўным у адным садку з жонкай. Таццяна шмат гадоў адпрацавала выхавацелькай у дзіцячым садку №518, што ў мінскім мікрараёне Сокал. Працавала яна і з дзецьмі з інклюзіўнай групы, у тым ліку з дзецьмі, якія мелі аўтызм.
Да Корсакавым прыйшлі пад вечар, у іх правялі ператрус. Таксама сілавікі патэлефанавалі Пелагіі, дачцэ Дзмітрыя і Таццяны, якая зараз жыве ва Украіне, і прымусілі Дзмітрыя Корсакава сказаць ёй, што маці знаходзіцца ў бальніцы. Пазней аказалася, што гэта няпраўда. Хутчэй за ўсё на дзяўчыну ціснулі, каб прымусіць яе вярнуцца ў Беларусь. Дачка Корсакавых Пелагія да 2020 года працавала ў тым жа дзіцячым садку №518, удзельнічала ў пратэстах, а ў верасні 2021 года пераехала ва Украіну. З пачаткам поўнамаштабнай вайны дзяўчына вырашыла не выязджаць у больш бяспечную краіну, а валанцёрыць. Апроч асноўнай працы (SMM і графічны дызайнер), Пелагія займаецца эвакуацыяй грамадзянскіх асоб і каардынуе працу валанцёраў у выпадках прылётаў ракет.
Дачка Таццяны і Дзмітрыя лічыць, што "адзінае іх "злачынства" ў тым, што я знаходжуся ва Украіне, і мы не гублялі сувязь, стэлефаноўваліся. А яшчэ бацькі за мяне перажывалі. На падставе гэтага, атрымліваецца, службы развілі сваю бурную фантазію."
У зняволенні з-за нечалавечых умоў утрымання, у Зміцера пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, аж да шпіталізацыі.

