Зміцер, UX/UI-дызайнер, быў затрыманы 11 жніўня 2020 гады па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
У сакавіку і верасні 2021 года яго двойчы прызналі вінаватым па артыкулах "арганізацыя масавых беспарадкаў" і "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Агульны тэрмін зняволення ў калоніі склаў 8 гадоў.
У сакавіку 2023 года Зміцеру ўзмацнілі жорсткасць пакарання, і яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.












