Былы працаўнік "Гродна Азота". Вядома, што затрыманы мужчына быў 25 чэрвеня па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і па рашэнні суда атрымаў 10 сутак арышту. Па заканчэнні тэрміну пакарання ён быў зноў узяты пад варту ўжо ў рамках крымінальнай справы. У віну яму ставілі лайк у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". А менавіта ў групе "Стоплука" пад пастом з выявай А. Лукашэнка.
Дома ў Эдуарда Ісаева засталіся жонка і маленькія дзеці.



