Ягор — прадпрымальнік і шоўмен, арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх — «Лепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, канцэрты Алены Ваенгі і Льва Лешчанка, а таксама святкаванне Дня горада Гомеля.
Ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і вясной 2024 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Гомелі.
Вызвалены ў студзені 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



