Ягор быў затрыманы разам з бацькам у рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення Ягору быў прызначаны прэвентыўны нагляд. Ціск на яго з боку сілавікоў узмацніўся і ён разам з сям'ёй пакінуў краіну. Праз некаторы час на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 422 КК РБ (Ухіленне ад прэвентыўнага нагляду) і аб'явілі ў вышук.















