Гамяльчанка Алена Тоцкая хадзіла на многія судовыя паседжанні над апанентамі ўлады РБ. Раней яна працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.



