Паводле версіі абвінавачання , Алена Дуброўская, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пад пастом з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным у чаце, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У судовым паседжанні жанчына прызнала віну цалкам.
Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разгледзела яе 20 чэрвеня, але пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд - без змены.


















