Алена - жонка палітвязня Аляксандра Шарабайкі, бодзібілдара з глыбокага, прысуджанага да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Яго жонка Алена асуджаная за ўдзел у мірным шэсці, як і цэлы шэраг жыхароў глыбокага. Увосень мінулага года ў райцэнтры адбыўся міліцэйскі хапун, падчас якога сілавікі затрымалі не менш за 20 чалавек. Падчас праверкі тэлефонаў і кампутараў затрыманых міліцыянты вызначылі па фатаграфіях і некалькі іншых удзельнікаў грамадскіх пратэстаў.