Алена — грамадзянка Расіі, удзельніца ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У яе хранічнае захворванне.
У траўні 2022 года Алену прызналі вінаватай па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падставай стаў яе каментар у тэлеграме, адрасаваны іншаму карыстальніку, які цытаваў фразы Лукашэнкі. Паводле слоў Алены, намеру абразіць яго ў яе не было.
