Затрымана за маляванне праз трафарэты "Пагоні". У судзе Цэнтральнага раёна Менска 20 верасня вынеслі прысуды тром палітвязням - стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі Анатолю Латушцы, Ліліі Ананян, Алене Маліноўскай. На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян - прызнала цалкам. У выніку, суддзя Дзмітрый Карсюк прыгаварыў Анатоля да 6 гадоў калоніі, Алену — да 4 гадоў калоніі, Лілію — да 5 гадоў "хатняй хіміі" і яе вызвалення ў зале суда.
Дома ў Алены застаўся непаўналетні сын.
У канцы жніўня 2025 года Алена павінна была выйсці на волю, але яе так і не выпусцілі. Як распавялі "Нашай Ніве" сябры Алены , жанчыну перавезлі ў Мінск, дзе завялі на яе новую крымінальную справу.
У пачатку сакавіка Алена прысудзілі 4,5 гады пазбаўлення волі. З-за таго, што Алена знаходзіцца за кратамі ўжо больш за чатыры гады - гэты тэрмін быў залічаны судом у тэрмін прысуду, таму яе вызвалілі падчас суду.






















