Алена была затрыманая разам з мужам у верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У лютым 2022 года яе асудзілі па так званай справе "Малочнага міру" за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне, а таксама за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі", і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.



















