Двух братоў - Паўла і Уладзіміра Джэжор, і жонку аднаго з іх - Алену Нядбальскую абвінавацілі ва ўдзеле ў трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў - на чатырох) блакіроўцы дарозе. У прысудзе зазначаецца , што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну. З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту.
Алена і адзін з братоў былі да суда пад закладам у памеры 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.
