Была асуджаная разам з бацькам.
Пра 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Яе бацька ў 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.



