Яўген Глушкоў - былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.
Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу прама ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.
Па некаторых дадзеных устаноўлена, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да Глушкова за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул - 361-1 КК РБ (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
Выйшаў на волю ў жніўні 2026 года.
57-гадовага мужчыну адразу пасля вяртання дадому шпіталізавалі . У яго дыягнаставалі трафічную язву. Незадоўга да вызвалення Глушкоў таксама знаходзіўся ў бальніцы.


