Паводле версіі абвінавачвання, у лютым і сакавіку 2021 года Яўген публікаваў у тэлеграм-каналах «Каратели Беларуси» і «Беларусь головного мозга» абразлівыя паведамленні пра супрацоўнікаў міліцыі: Арцёма Янушэўскага з ГУУС Мінгарвыканкама, камандзіра мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабу і старэйшага інспектара ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Кіркалава.
У ліпені 2021 года Яўгена прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады». Прызначанае яму пакаранне невядомае.


